У Беларусі праходзяць Міжнародныя дні франкафоніі

18 марта 2019

Сярод мерапрыемстваў, якіх больш за 20, - фестываль «ТЭАТРА», гастрашоу, канцэрты, майстар-класы, студэнцкія абмены. У рамках франкафоніі ў Мінску прайшоў канцэрт французскага рэпера П'ера Эндэрлена (псеўданім PIHPOH). Спявак сам піша тэксты. У сваёй творчасці сцірае межы агульнапрынятых музычных жанраў, разважае аб магчымасцях творчых людзей. Творчы шлях спевака з Бельфора  даволі складаны. Пачынаючы з парыжскага метро, ён выступаў на сусветна вядомай сцэне парыжскай Алімпіі і выконваў песню Шарля Азнавура ў стылі рэп.

Геаграфія выступленняў - ад роднай Францыі да Калумбіі, Бразіліі, Ірака, у швейцарскім Неоне і на іншых еўрапейскіх папулярных фестывалях.