У Беларусі можа з'явіцца музычная школа выключна з электроннымі інструментамі

1 февраля 2019

Першую ў Беларусі музычную школу выключна з электроннымі інструментамі імкнецца адкрыць малады педагог з Жодзіна Валерыя Грачанкова. 28-гадовая настаўніца па класе акардэона займаецца з дзецьмі ў асноўным па класічнай праграме - акадэмічнае выкананне музычных твораў. Але педагог лічыць, што менавіта за электронным гучаннем і камп'ютарнай апрацоўкай гукаў будучыня. У сваёй працы з дзецьмі настаўніца актыўна выкарыстоўвае і гульнявыя прыёмы. Надзея Сербіненка больш падрабязна.