У Беларусі ідзе праца па стварэнні музея звычайнага чалавека

9 июля 2016

Лёсы людзей як каштоўныя экспанаты. У Беларусі ідзе праца па стварэнні музея звычайнага чалавека. Удзельнічаць у стварэнні экспазыцыі можа кожны. Для гэтага трэба прыняць удзел у конкурсе "Памяць роду". Паводле ўмоў, неабходна даследаваць гісторыю сваёй сям'і, аформіць яе на паперы і падмацаваць аповед фамільнымі рэліквіямі. Усе працы апублікуюць у Інтэрнэце і на паперы, а прадстаўленыя прадметы трапяць у экспазіцыйныя вітрыны. Ініцыятарам праекта выступіў бізнесмен і даследчык беларускай культуры Анатоль Стацкевіч-Чабаганаў. Больш за 25 гадоў ён займаўся вывучэннем шляхетных беларускіх родаў і прысвяціў гэтай тэме серыю гісторыка-дакументальных кніг "Я - сын Ваш".

Пакуль першую экспазыцыю Анатоль Стацкевіч-Чабаганаў сфарміраваў у сябе дома. Афіцыйнае адкрыццё музея звычайнага чалавека даследчык плануе роўна праз год.