У арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея адкрылася выстава “Мой кветкавы каляндар”

23 июля 2015

Атрымаць асалоду ад усіх колераў лета можна будзе нават у дажджлівыя дні. Напярэдадні ў арт-кафэ Нацыянальнага мастацкага музея акрылася выстава карцін “Мой кветкавы каляндар” сучаснай беларускай мастачкі Наталлі Марчанкі. Тут ёсць што паглядзець знаўцам як алейнага, так і акварэльнага жывапісу. Нягледзячы на дзясяткі гадоў працы, мастачка падкрэслівае, што так і не спынілася на якім-небудзь пэўным стылі. Але ёсць у яе карцінах нешта агульнае: яны цалкам разбураюць стэрэатып пра тое, што мастак піша толькі ў моманты суму. Напэўна, гэтая жыццерадаснасць і збірала поўныя залы ў Даніі і Польшчы.

Наталля Марчанка, мастачка, член Беларускага саюза мастакоў: "Я мяркую, што я, хутчэй за ўсё, не магла б пісаць у нейкіх змрочных тонах. Я такі жыццярадасны чалавек, і, зразумела, мае карціны - адлюстраванне, пэўна, майго характару".

Ілона Касабука, мастачка, член Беларускага саюза мастакоў: "Гэта ўсё новае, акварэль, наогул, вельмі тонкая і для гэтага патрэбна нейкая іншая, можа быць, больш тонкая духоўная сутнасць, каб займацца акварэллю".

Выстава падоўжыцца да канца жніўня.