Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг спаборніцтваў у Маямі

26 марта 2016

У другім раўндзе была абыграная тэнісістка з Пуэрта-Рыка Моніка Пуіг з лікам 6:2, 6:4. Вікторыя асабліва ўпэўнена гуляла ў першым сэце. Пуэртарыканцы ўдалося ўзяць толькі два геймы. У другой партыі завязалася больш шчыльная барацьба. Моніка значна дабавіла ў гульні. Але гэтага аказалася недастаткова. У выніку 6:4 у карысць беларускі. Наступная саперніца Вікторыі - тэнісістка з Польшчы Магда Лінет. Матч адбудзецца 27 або 28 сакавіка.