Унікальная калекцыя дыскаў Музычны скарб Беларусі ад Белтэлерадыёкампаніі

28 октября 2014
Музычны летапіс краіны. Белтэлерадыёкампанія скончыла працу над унікальным праектам - калекцыяй дыскаў Музычны скарб Беларусі. У збор увайшлі творы беларускіх аўтараў і кампазітараў самых розных жанраў: ад народных песень да класікі. Усе запісы з фонду медыяхолдынга. Паводле зместу гэтага архіва ў краіне аналагаў няма. Агульны хронаметраж усіх матэрыялаў з розных носьбітаў - 20000 гадзін гучання.

Ала Вярэніч, намдырэктара дырэкцыі фондавых матэрыялаў Белтэлерадыёкампаніі: Звышзадача - паказаць лепшае, толькі беларускае, толькі беларускіх выканаўцаў і толькі тое, што знаходзіцца ў фондзе Белтэлерадыёкампаніі. Ідэя спачатку была 1-2 дыскі, і толькі потым, пачаўшы капаць гэты вялізны пласт, паглядзеўшы, колькі ўсяго можна адслухаць і выкарыстаць у гэтай калекцыі, тады мы выйшлі на 6 дыскаў.

Таццяна Ухналёва, музычны рэдактар дырэкцыі фондавых матэрыялаў Белтэлерадыёкампаніі: Мы свядома імкнуліся браць творы, кампазіцыі, запісы максімум 2, 3, 4 хвіліны, натуральна, мы не маглі сабе дазволіць рабіць нейкія купюры, таму што творы аўтарскія.

Ажыве калекцыя ў Вялікай зале філармоніі 4 лістапада, калі Беларускае радыё будзе адзначаць 89 гадоў. Музыканты - удзельнікі збору - выканаюць творы ўжывую. У канцэрце будуць скарыстаныя рарытэтныя аўдыёзапісы, урыўкі інтэрв'ю і нават уключэнні з радыёстудыі. Тэлеверсію глядзіце 14 лістапада на тэлеканале Беларусь 1.