Туркменская паэзія па-беларуску

1 мая 2014
Творчасць усходняга мысліцеля, туркменскага паэта Махтумкулі Фрагі перакладзена на беларускую мову. Сёлета культурная супольнасць Туркменіі і іншых краін адзначаюць 290-годдзе з дня нараджэння гэтага вялікага аўтара. Прэзентацыя кнігі З кубка вечнасці мед прайшла з удзелам Саюза пісьменнікаў Беларусі і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.

Каларыт туркменскіх нацыянальных дывановых вырабаў ручной работы і нацыянальныя сувеніры былі прапанаваны на выставе ў мінскім Доме літаратараў. Музычны літаратурна-мастацкі вечар дапоўніла выступленне майстроў мастацтваў і культуры Туркменістана.