Трэці этнакультурны форум Кліч Палесся

13 сентября 2014
Форум сёння раскрые самабытнасць Палескага краю. Прэзідэнт накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям фэсту. На тэматычных пляцоўках прапануюць усе віды рамёстваў і промыслаў. Пройдуць старажытныя святы і абрады. Да таго ж, тут упершыню выберуць Палескую прыгажуню і Ганаровага палешука.

Акрамя таго, госці фэсту змогуць першымі ўбачыць фільм Белыя росы. Вяртанне. А вось атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды ім прапануюць на конях, цеплаходзе або на паветраным шары.