Трансляцыю дзіцячага “Еўрабачання-2018” глядзіце роўна ў 18:00 на "Беларусь 1" и "Беларусь 24"

25 ноября 2018

Мінск прымае маштабны музычны форум. Увечар Еўропа даведаецца галоўную песню Міжнароднага дзіцячага конкурсу "Еўрабачанне". Яркае фінальнае шоу стартуе ў 18:00. Удзельнікі з 20 краін не проста гатовыя на ўсе сто, але і выпрабавалі канцэртную пляцоўку, выступіўшы перад шматтысячнай залай. Учора на "Мінск-Арэне" прайшла генеральная рэпетыцыя шоу з гледачамі. Гэта была не проста праверка нумароў - канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы. Уражанні ўдзельнікаў і гасцей - у Аляксандры Кавеліч.

Складана паверыць, што на сцэне рэпетыцыя шоу. Прасторная зала "Мінск-Арэны" зараз нагадвае вялікую танцпляцоўку. Запальваць разам з юнымі артыстамі прыйшлі тысячы гледачоў. На пляцоўцы і падчас генеральнага прагону амаль няма вольных месцаў.

Дакладна як у фінале. Каб падчас заўтрашняй тэлетрансляцыі не было ніякіх збояў, сцэнарый генеральнай рэпетыцыі цалкам паўтарае галоўнае шоу. А таму і хваляванне канкурсантаў набліжаецца да адзнакі максімум. Зладзіцца з ім дапамагае камандны дух і цёплы прыём гледачоў.

Данэлія Туляшова, прадстаўніца Казахстана на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Вы не ўяўляеце, наколькі я хваляваліся. Я хацела зрабіць усё вельмі крута. Я вельмі крута праспявала, як па мне. І заўтра, я ўпэўненая, будзе яшчэ лепш. І гледачам, праўда, спадабаецца".

Дарына Краснавецкая, прадстаўніца Украіны на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Гэта крута, я выйшла на сцэну, мне пляскалі. І ў сярэдзіне песні пляскалі, і потым".

Даніэль Ястрэмскі, прадстаўнік Беларусі на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018": "Хвалявання амаль няма, мы з камандай. Наладзіліся так, што ўсё".

У яркую фан-зону ператварыўся дэлегейшн-бабл. Прадстаўнікі каманд на вялікіх экранах сочаць за кожнай нотай і рухамі ўдзельнікаў. Бо сёння - апошні выхад на сцэну перад фіналам.

Яркія нумары ацанілі не толькі тыя, хто быў у зале: сваіх фаварытаў выбрала журы. Па ўнутранай сетцы генпрагон транслявалі ў 20 краін. Вынікі гэтага галасавання сёння ўвечар падсумуюць з выбарам гледачоў. Тады і стане вядома, хто выйдзе на сцэну на біс.

Арганізатары нагадваюць: прыходзіць трэба загадзя - мінімум за гадзіну, бо конкурс будзе транслявацца ў прамым эфіры. Варта ўлічваць і час праходжання пунктаў надгляду. Для гледачоў падрыхтавана і мноства забавак у фае "Мінск-Арэны". І я яшчэ раз нагадаю: тэлетрансляцыю, якая пачнецца роўна ў 18:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24", змогуць убачыць і мільёны прыхільнікаў "Еўрабачання" па ўсім свеце.