"Свабодны раяль" даў старт вялікаму музычнаму марафону ў Верхнім горадзе

11 августа 2018

У гэты летні суботні вечар у самым сэрцы Мінска гучаў раяль. Пад адкрытым небам любімыя мелодыі на каралі інструментаў ігралі ўсе ахвочыя. Ніякіх абмежаванняў ні па ўзросце, ні па рэпертуары. Ігралі і класіку (яе выбіраюць часцей за ўсё), і рок, і нават уласныя мелодыі. Цэлую гадзіну за свабодным раялем не было свабоднага месца. Акцыя праходзіць ужо чацвёрты раз - праводзяць яе аднойчы на год. І штораз тых, хто жадае не выпусціць шанец і паказаць сваё майстэрства, становіцца ўсё больш. "Свабодны раяль" даў старт вялікаму музычнаму марафону ў Верхнім горадзе. У гэтыя хвіліны яго працягвае канцэрт "Класіка ля ратушы". Ад барока да сучаснасці - у адной праграме злучылі чатыры стагоддзі музычнай гісторыі.