Старадаўні арган загучаў пасля шматгадовай рэканструкцыі ў сталіцы

31 марта 2020
Вяртанне пасля доўгай цішыні! Старадаўні арган загучаў у канцэртнай зале "Верхні горад". Музычны інструмент канца XIX -  пачатку XX стагоддзя знаходзіўся на рэканструкцыі каля пяці гадоў. А дагэтуль кароль музычных інструментаў маўчаў у музычнай школе № 2. Зараз жа рамантычны арган рыхтуецца радаваць слухачоў -  засталіся апошнія штрыхі рэканструкцыі. Дарэчы, усяго ў Беларусі каля 120 арганаў, але дзейнічае і гучыць дзесьці пятая іх частка.

У будучыні магчыма музычнае суправаджэнне вясельных цырымоній, а таксама правядзенне канцэртаў для турыстычных груп.