Сталі вядомы першыя фіналісты "Еўрабачання"

10 мая 2017

Квартал вакол міжнароднага выставачнага цэнтра ў Кіеве, дзе праходзіла шоу, прыйшлося перакрыць для руху.

Аб тым, каму з 18-ці артыстаў атрымалася прайсці далей, - у рэпартажы Юрыя Ярошыка. Амаль месяц каманда Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза і Першага нацыянальнага канала Украіны не пакідалі будынак МВЦ. І нават пры такой сур'ёзнай падрыхтоўцы, рэпетыцыі напярэдадні прайшлі не без казусаў.

Паколькі "Еўрабачанне" паказваюць у прамым эфіры, гледачоў у залу запрашаюць за гадзіну да пачатку трансляцыі. Фанаты праводзяць у сталіцы "Еўрабачання", як правіла, цэлы тыдзень. І для іх адлегласці - гэта не выклік.

Слоган "Еўрабачання-2017" - "Святкуй разнастайнасць". Гэта яшчэ раз пацвердзіў ролік адкрыцця, у якім паказалі народныя касцюмы з 16-ці рэгіёнаў Украіны. А першым артыстам, які выступіў на сцэне МВЦ, стаў украінскі спявак Манацік з англійскай версіяй свайго хіта "Кружыць".

Самыя гарачыя эмоцыі былі на бэкстэйджы, дзе артысты рыхтаваліся да выхаду на сцэну. Хваляванне не дапамог схаваць нават тэлевізійны грым.

Першым на сцэну "Еўрабачання" выйдзе выканавец са Швецыі Робін Бенгтсан. Яго нумар тэхнічна складаны, на сцэне ўсталёўваюць 5 бегавых дарожак, а ў зале яго чакаюць дзесяць тысяч гледачоў.

18 удзельнікаў спрабавалі здзівіць гледачоў, каб атрымаць запаветныя галасы і выйсці ў фінал. Складаная харэаграфія і піратэхніка, платформы на рэйках і графічныя праекцыі.

Сярод шчасліўчыкаў, якія выйдуць зноў на гэтую сцэну ў суботу, - Швецыя, Азербайджан, Партугалія, Грэцыя, Малдова, Арменія, Польшча, Аўстралія, Кіпр і Бельгія. Ці трапяць у фінал NaviBand, даведаемся ўжо заўтра ўвечар.