Сёння юбілей адзначае Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

1 февраля 2017

З 25-годдзем калектыў установы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Першая прэм'ера адбылася ў лютым 92-га. Пастаноўка п'есы "Ку-ку" тады мела шырокі рэзананс. Тады творчая лабараторыя павінна была дапамагчы драматургам-пачаткоўцам выходзіць на вялікую сцэну. За 25 гадоў у Тэатры беларускай драматургіі было пастаўлена 106 спектакляў, з якімі трупа пабывала ў 13-ці краінах. Зараз тут служыць 33 акцёры, якія іграюць у 33 спектаклях - большасць з якіх айчынных аўтараў. Юбілейны сезон у РТБД праходзіць пад слоганам "Сапраўдныя эмоцыi". У апошнія гады пад кіраўніцтвам Уладзіміра Карачэўскага, захоўваючы традыцыі, тэатр шукае новыя формы кантакту з гледачамі.

Юбілей Тэатр беларускай драматургіі сёння адзначыць спецыяльным капустнікам з удзелам усіх акцёраў і гасцей.