Другі дзень юбілейнага фестывалю "Музы Нясвіжа"

23 мая 2015

Дваццаць гадоў мастацкай асветы. Сёння другі дзень юбілейнага фестывалю "Музы Нясвіжа". Старажытны горад стаў цэнтрам камернай адроджанай музычнай культуры нашых продкаў. Нязменным кіраўніком свята з'яўляецца Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі на чале з маэстра Фінбергам. Форум злучае, здавалася б, несумяшчальнае – камернае выкананне і эстраду, музыку розных стыляў, напрамкаў і часоў.

Пра таленты і прыхільнікаў нясвіжскіх муз Алена Борматава. Зала рады нясвіжскай ратушы - ужо традыцыйна канцэртная пляцоўка форуму камернай старажытнай музыкі Беларусі. Сёлетні канцэрт соты ў ліку нясвіжскіх муз. За двадцаць гадоў адноўлены творы Сярэдневякоўя, барока, класіцызму – словам, усіх асноўных музычна-гістарычных эпох. Адкрытыя дзясяткі імёнаў кампазітараў, а ў спадчыну асобных майстроў вернутыя і ўпісаныя іх працы.

"Музы Нясвіжа" сталі першым фестывалем, які Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Фінберга ладзілі ў маленькіх культурна-адукацыйных цэнтрах Беларусі. Сёння такіх форумаў двадцаць адзін.

"Музы Нясвіжа" – той фестываль, на якім гучыць некалі страчаная беларуская музыка. За некалькі дзесяцігоддзяў у архівах свету знойдзены тысячы твораў айчынных кампазітараў, аднаўленне і вяртанне якіх адбылося менавіта на нясвіжскім фестывалі. Такім чынам, "Музы Нясвіжа" за 20 гадоў існавання сталі своеасаблівым асветніцкім летапісам беларускай нацыянальнай кампазітарскай школы адразу некалькіх эпох – ад Рэнесансу да рамантызму.

Амаль уся знойдзеная спадчына была невялікімі кавалкамі паперы з фрагментамі нот. Аднаўляля яе нашы сучаснікі – навукоўцы, музыканты, даследчыкі. Калектыў маэстра Фінберга рабіў аранжыроўку і, выконваючы на фестывальных пляцоўкаў, вяртаў беларускую музыку ў навуковы абарот усёй Еўропы.

Фестываль "Музы Нясвіжа" – гэта не проста агучванне нацыянальнай музычнай спадчыны Беларусі. Гэта жывое выкананне кампазітарскай анталогіі. Творы, напісаныя на працягу шасцігот гадоў, выканалі на 20-ці фестывалях.

Сёлетнія музы пашырылі межы выканання. Апроч ратушы і Палаца культуры, старажытная музыка гучыць і ў Нясвіжскім палацы. Адзін з канцэртаў юбілейнага форуму прысвяцілі 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага – чалавека, які атрымаў для прадстаўнікоў роду тытул князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі.