Сёння ўвечар стануць вядомы імёны фіналістаў нацыянальнага адборачнага тура Еўрабачання

29 ноября 2013
Прафесійнае журы назаве не больш чым 15 выканаўцаў, якія будуць змагацца за права прадставіць нашу краіну на прэстыжным еўрапейскім шоу. Апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі пачнецца другі дзень праслухоўвання. Усяго на Макаёнка, 9 прыйшло больш за 80 заявак, і напярэдадні больш за палову з іх ацанілі вядомыя дзеячы культуры. У судзейскай калегіі - Васіль Раінчык, Аляксандр Ціхановіч, Алёна Ланская, старшыня журы - Генадзь Давыдзька.

Дэлегата Беларусі на Еўрабачанне-2014 вызначаць прафесіяналы і тэлегледачы ўжо ў студзені. Фінал нацыянальнага адбору будзе трансліравацца ў прамым эфіры з студыі 600 галоўнага медыяхолдынга Беларусі.