Сёння ў Маскве памёр Георгій Данелія

4 апреля 2019
Знакаміты рэжысёр памёр ва ўзросце 88 гадоў пасля працяглай хваробы. Спачуванне родным і блізкім Георгія Мікалаевіча выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Фільмы рэжысёра  былі любімы гледачамі і ў Савецкім Саюзе, і сучаснымі знатакамі кінамастацтва: "Я крочу па Маскве", "Не гаруй!", "Слёзы капалі", "Восеньскі марафон", "Міміно", "Кін-дза-дза". Яны заваявалі сэрцы гледачоў на доўгія гады. Данелія нярэдка выступаў і сцэнарыстам сваіх карцін, а таксама з'яўляўся ў сваіх працах у эпізадычных ролях.

Сёння ў 22:50 і заўтра ў 15:45 тэлеканал "Беларусь 3" пакажа фільм Георгія Данелія "Восеньскі марафон". Развітанне з народным рэжысёрам адбудзецца ў маскоўскім Доме кіно. Паводле папярэдніх звестак, пахаваюць яго на Новадзявочых могілках. Інфармацыі аб даце развітальнай цырымоніі пакуль няма.