Сёння ў Мінску выставяць самы вялікі ў свеце габелен

16 мая 2014
Тканая карціна сплеценая з 806 кіламетраў шарсцяных нітак. Палатно важыць каля 300 кілаграмаў, а па вышыні роўнае шасціпавярховаму дому. Габелен стагоддзя ў выкананні народнага мастака Беларусі Аляксандра Кішчанкі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. Але з-за гіганцкага памеру твор выстаўлялі ўсяго шэсць разоў. Сёння шэдэўр у сваіх інтэр'ерах размясціў цэнтральны офіс Банка развіцця. На палатне вытканыя больш як 80 партрэтаў легендарных персон - Эйнштэйна, Хемінгуэя, Чэрчыля, Гарбачова. Унікальны твор прызнаны нацыянальным набыткам, а мастаку за гэтую працу прысуджаная Дзяржпрэмія Беларусі.

Ацаніць твор могуць не толькі работнікі банка, але і ўсе, хто жадае. Экскурсіі арганізуюць на рускай і англійскай мовах вечарам у будні і днём у выхадныя.