Сёння стартуе фестываль "Маладзечна-2016"

10 июня 2016

Сёння стартуе "Маладзечна-2016". Гэта адзіны фестываль у краіне, які мае статус нацыянальнага. Свята айчыннай эстраднай песні і паэзіі паводле традыцыі праходзіць у амфітэатры. Але на гэты раз ён не адзіная пляцоўка для ўрачыстасці. Сёлета ўвесь горад стане цэнтрам культурнай весялосці. На два фестывальныя дні запланавана больш як 200 мерапрыемстваў. Самы чаканы канцэрт - вечар маладых выканаўцаў.

Урачыстасць сёлета прымеркаваная да 75-годдзя са дня нараджэння народнага артыста СССР Уладзіміра Мулявіна. Гэтай даце прысвечаны і спектакль тэатра імя Горкага "Пясняр", які таксама прывязуць на фестываль.