Сёння - Міжнародны дзень танца

29 апреля 2016

Да свята ў Гомелі прайшоў сапраўдны танцавальны марафон. На ім можна было пазнаёміцца з рознымі стылямі і даведацца гісторыю станаўлення гэтага мастацтва. Сваё майстэрства паказалі некалькі студый і школ танца Гомеля.

Свята танца пачалі адзначаць з 1982 года. У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць канцэрты, выступленні, а таксама танцавальныя флешмобы.