Сёння 80 гадоў народнаму артысту Расіі Сяргею Юрскаму

16 марта 2015

З юбілеем народнага артыста Расіі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Сяргей Юрскі скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут, 20 гадоў быў вядучым акцёрам легендарнага Вялікага драмтэатра пад кіраўніцтвам Георгія Таўстаногава. У кіно першую галоўную ролю сыграў у камедыі Эльдара Разанава "Чалавек ніадкуль". Народны артыст РСФСР быў узнагароджаны шматлікімі прафесійнымі ўзнагародамі. Сяргей Юрскі адзначаны ордэнам Пашаны і "За заслугі перад Айчынай" IV і III ступеняў.