Scorpions зноў у Мінску

8 июня 2015

Scorpions зноў у мінскіх пенатах. Легендарныя рок-музыканты ўжо ў сераду дадуць адзіны канцэрт у гонар 50-гадовага юбілею групы. А сёння пагутарылі з беларускімі журналістамі. Дэталі цяперашняга прыезду ў беларускую сталіцу ў матэрыяле Ніны Мажэйкі.

Акцэнт вырашылі зрабіць на шматузроўневай сцэне, але без празмернасцяў. Вялізныя экраны высокай дакладнасці будуць адлюстроўваць кожнага з 5 удзельнікаў групы. Канцэрт у беларускай сталіцы адбудзецца ўжо ў сераду.

Рудольф Шэнкер, заснавальнік групы Scorpions, гітарыст: "Нягледзячы на тое, што наш калектыў існуе ўжо практычна 50 гадоў, мы працягваем сачыць за музычнай модай. Так, сёння музыканты вялікую ўвагу надаюць такому складальніку выступлення як шоу. Публіцы гэта падабаецца. Мы ўлічылі сучасныя погляды і вырашылі зрабіць кантакт з мінскай публікай больш блізкім - кожны з гледачоў зможа нас разгледзець на гіганцкіх экранах. І ўсё ж галоўнае - гэта музыка. Мы гатовыя паказаць, што такое сапраўдны рок-н-рол".

У музыкантаў шчыльны графік. Нягледзячы на тое, што ў Мінск яны прыехалі загадзя, часу на экскурсіі па горадзе практычна не будзе. Цэнтральнае месца ў падрыхтоўцы да мінскага шоу займае саўнд-чэк: прафесіяналы ўлічваюць усе дэталі свайго выступлення, якое пазіцыянуюць як развітальны канцэрт. Музычную кар'еру легендарныя Scorpions плануюць завяршыць 27 сакавіка наступнага года на радзіме ў Германіі.