Ручнік выбраны сімвалам свята "Купалле" ў Александрыі

17 июня 2021

Беларускі ручнік стаў адным з сімвалаў рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі. Урачыстасць пройдзе ў аграгарадку Шклоўскага раёна 10-11 ліпеня.

Аб гэтым стала вядома сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Прадмету народнай культуры будзе прысвечана традыцыйная выстава-кірмаш. Госці змогуць убачыць працэс вырабу ручнікоў і прыняць удзел у майстар-класах. Праграма летняга свята насычаная. Ад экскурсійных маршрутаў да танцавальнага шоу. Будуць працаваць дзве сцэны. Самы маштабны канцэрт запланаваны на 10 чэрвеня - народнае шоу "Песні маёй краіны". У яго фінале неба над Александрыяй расфарбуе святочны салют.