Рукапісную рэліквію беларусаў - Баркулабаўскі летапіс - упершыню тыражыравалі

17 октября 2013

Хранікальныя падрабязнасці залатой эпохі нашай гісторыі адаптавалі кнігавыдаўцы, філолагі, гісторыкі. І сёння летапіс прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Чаму на выдавецтва зводу старажытнай гісторыі спатрэбілася больш за стагоддзе. І як мемуары могуць скласці канкурэнцыю сучасным бестселерам - даведвалася Юлія Чаргінец.


Запісы жыхара Баркулабава, які жыў у эпоху летапіснага і кнігадрукарскага росквіту, упершыню былі надрукаваны ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя. З тых часоў набылі папулярнасць. Але толькі фрагментамі з'яўляліся ў газетах і энцыклапедыях. І толькі праз чатыры стагоддзі з моманту напісання - зараз - Баркулабаўскі летапіс выдадзены цалкам.


Стагоддзе назапашвалі інфармацыю, і ўсяго за тры гады вырашылі ўсе перамовы з гістарычным музеем у Маскве, дзе захоўваецца арыгінал летапісу. Ацыфроўка, адаптацыя тэксту. Дзякуючы кааперацыі гісторыкаў, друкароў копію рарытэтнай кнігі можа мець цяпер кожны беларус. Ініцыятыва вяртання каштоўнасці старабеларускага пісьменства на радзіму належыць федэральнай аўтаноміі Беларусы Расіі.


Атакі Івана Грознага на ВКЛ набылі новыя дэталі. І гэта здабытак не раскопак, а філалагічных пошукаў. Зараз прэзентуюць двухтомнае выданне - факсімеле і непасрэдна даследаванне з тэкстам летапісу.


Тыраж факсымільнага тома склаў 100 экзэмпляраў, другі том 1000 экзэмпляраў. У старонках нямала загадак. Нават ёсць варыятыўнасць самой назвы і аўтарства. Стваральнікам летапісу называюць манаха, нават ёсць меркаванне, што твор напісаны рукой Мялеція Сматрыцкага.


Мода 16-га стагоддзя, надвор'е і вырашэнне побытавых праблем - галоўнае месца ў летапісе адведзена мясцовай гісторыі.

Над раскопваннем новых фактаў працуе самы зацікаўлены ў сваёй лакальнай гісторыі Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Куляшова. Спецыяльна для гэтага створаны Археалагічны цэнтр і лабараторыя, каб родныя каштоўнасці не знікалі, вярталіся да сучаснікаў не толькі праз экспедыцыі, але і новыя тэхналогіі.