Рубрыка "Праменад"

17 апреля 2015

Наперадзе вялікія выхадныя. Культурна і нясумна іх правесці дапамогуць парады ў рубрыцы “Праменад” ад Ларысы Гулякевіч.

Кінафестываль “Паўночнае ззянне” праходзіць у трох “Мірах”. Дакладней, у кінатэатрах пад назвай “Мір” у Мінску, Віцебску, Гомелі. Гэта невыпадкова. Справа ў тым, што паняцце “Мір” сугучна праграме і канцэпцыі фестывалю.

Паўночнаеўрапейскае кіно дэманструюць кінематаграфісты з пяці краін-удзельніц: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Ісландыі. Праблема ўзаемаразумення і мірных адносін з’яўляецца адной з галоўных ва ўсіх фільмах-удзельніках “Паўночнага ззяння”. У Мінску фестывальныя стужкі дэманструюцца ў кінатэатры “Мір” да 21 красавіка. Уваход вольны.

Яна яшчэ студэнтка Акадэміі мастацтваў - творца-пачатковец, а яе пейзажы можна параўнаць з працамі прафесійных мастакоў. Вольга – гонар бацькі Валерыя Шкарубы і настаўніка акадэміі Аляксандра Ксянзова. Аднак эксперымент для Вольгі зараз аснова яе творчасці. Пошук асабістага стылю, спроба разнастайных тэхнік.

Своеасаблівы падарунак Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы зрабіла мастак Аксана Аракчэева. Партрэты сям’і беларускага песняра і тых людзей, якія захоўвалі яго літаратурны дом на працягу апошних 70 гадоў.

Сёння ўсіх, хто працуе ў музеі песняра, называюць “купалаўцамі”, але большая частка супрацоўнікаў – жанчыны, таму выстава атрымала назву “Купалінка”. Для Аксаны Аракчэевай, дачкі беларускага мастака Барыса Аракчэева, гэтая выстава – мара, якая здзейснілася.

Прыемна вам правесці час у гэтыя вялікія выхадныя.