Рубрыка Праменад

16 мая 2014

Музейны флэшмоб у Мінску, габелен які змогуць вынесці не менш за 13 чалавек і джазавыя імправізацыі ў гасцявой зоне.


Старт культурнай эстафеце ўікенда дае Ніна Мажэйка. Опера на каньках. У Ноч музеяў з 17 на 18 мая пакажуць першую оперу-буф Нуль-адзін. На лёдзе - сімфанічны аркестр, хор, оперныя спевакі, у якасці партэра - хакейныя трыбуны.


Вакальныя партыі выканае музычная капэла Санорус. Трэніроўкі праходзілі прама на катку. Некалькі месяцаў спевакі замест нот бралі з сабой канькі і выходзілі на лёд.


Месца дзеяння - крыты каток хакейнага клуба Юнацтва-Мінск, што ў парку Горкага. Замест лядовых баталій, да якіх мы па-добраму паспелі прывыкнуць, - тэатральнае дзеянне.


Пасля прэм'еры да 5 гадзін раніцы усе наведвальнікі змогуць ацаніць свабоднае катанне пад жывы гук. Усю ноч дыскатэка для музыкальных гурманаў.


Як прайсці у музей... у тры гадзіны ночы. Міжнародны музейны флэшмоб традыцыйна падхопіць і Беларусь. У Ноч музеяў будзе працаваць кожная экспазіцыйная зала. Нацыянальны гістарычны музей адкрые свае дзверы а 19-ай гадзіне. Арганізатары абяцаюць светлавое шоу непасрэдна на будынку музея, жывы гук і шоу залатога рэжысёра ва ўнутраным дворыку. Будуць разбураць стрэатыпы.


Парад жывых скульптур і Меркурый у 3Д. Нацыянальны мастацкі музей расчыніць свае дзверы а 21-й гадзіне. Наведвальнікаў яшчэ на прыступках будуць сустракаць артысты, а агляд экспазіцыі пачнецца прама з фае. Тут размесціцца відэаінсталяцыя Васіля Сумарава Мая хата. Не абыдзецца і без лабірынта - яго ўжо манціруюць. Але асноўную стаўку робяць на перадавыя тэхналогіі. Нават час работы музея прадоўжылі да пяці раніцы.


А джазу дадуць у гасцявой зоне Мінска. Каля Палаца спорта - чарговы джазавы сейшн. Сымправізуюць нават італьянцы.


Джазавы, яшчэ і хакейны форум, сёлета не толькі змяніў прапіску - пераехаў з пляцоўкі перад Ратушай - на праспект Пераможцаў. Яшчэ і запрасіў беларускіх джазавых імправізатараў. Маўляў, нам ёсць чым ганарыцца. І хоць наша бабуля не жыве ў Гарлеме... Не прапусціце - сумясціце.


Паглядзець на рэкардсмена - тады вам у банк. Са слыхам у вас усё добра. Сёння кожны зможа ацаніць іспалінскія памеры габелена стагоддзя. 300 кілаграмаў натуральнай шэрсці - і ўсё гэта ўручную. Творчасць народнага мастака Аляксандра Кішчанкі такім чынам увайшла у гісторыю. Такого палатна ў шэсць паверхаў не рабіў ніхто. Паглязець на беларускі варыянт падзеі стагоддзя можна ў наступныя два тыдні.


Лёгкага жыцця ніхто не абяцаў. Новая пастаноўка у Тэатры кінаакцёра.


Артысты, якія прывыклі да кінакамеры, апынуцца па той бок экрана - пакажуць свой варыянт п'есы французскага драматурга Жана-Клода Іслера.


Дарэчы, у Мінск ідэю прывезлі з парыжскага тэатра Мішэль. Там пастаноўка ідзе з 2006 года.


Такім будзе ўікенд. Паглядзіце на яго ў культурным ракурсе. Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.