Рубрыка Праменад

6 сентября 2013

Плануем выхадныя разам. Брутальная прэм'ера ў Вялікім, нетыповае мастацтва ў галерэе Ў і Мінск два стагоддзі таму.


Чаго яшчэ чакаць ад гэтага ўікенда, ведае Ніна Мажэйка. Брутальная прэм'ера ў рафінаваным мастацтве. Вітаўт на сцэне Вялікага ўжо сёння вечарам. Сусветны дэбют нацыянальнай тэмы ўжо нарабіў шуму і ўстанавіў своеасаблівы рэкорд. У пастаноўцы задзейнічана ўся трупа. Гэткая ўрачыстая лінейка к пачатку тэатральнага сезона. Увесь маштаб пастаноўкі вы яшчэ паспееце ацаніць сённяшнім вечарам.


Прыемны камбэк у лета. У суботу на Кастрычніцай плошчы ля фантанаў пройдзе нестандартная фотасушка. Хто не ў курсе, гэта калі на банальныя бялізнавыя вяроўкі на прышчэпкі развешваюцца фотакарткі. Вернісаж прысвечаны travel-фатаграфіям. Так што прыносьце свае фота, якія так ці інакш лягуць вечным грузам у падсвядомасці вашых камп'ютараў, і паказвайце суседзям. Акрамя абмену вопытам і ўражаннямі можна будзе паслухаць прыемныя музычныя трэкі ад сталічных дыджэяў. Хлопцы зміксуюць пазнавальныя матывы розных краін.


Чорна-белы Мінск. У Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася рэтравыстава. Усе экспанаты - сёння рарытэтныя фотакарткі. Ад сцёртых з зямлі вуліц да конкі - першага трамвая пачатку 20 стагоддзя, замест рухавіка ў якім конь. Прыемнае вінтажнае прывітанне - фатаграфіі жыхароў дарэвалюцыйнага горада. Некалі проста бытавыя здымкі сучаснікамі ўспрымаюцца як сапраўдныя творы. Частка з асабістай калекцыі куратара выставы і ў мінулым дырэктара народнага фотаклуба Мінск Яўгена Карпавіча.


Экспазіцыя на стыку стагоддзяў. Побач з даваеннымі вулачкамі суседнічаюць сучасныя. Ад вытворцаў аматарскай фатаграфіі, якія заўсёды ў пошуках тых мясцін, што цудам захаваліся ў індустрыяльнай сучаснай сталіцы. У галереі сучаснага мастацтва Ў Аляксей Хацкевіч прэзентуе мастацтва ў стылі Д.А.Р. Літаральная расшыфроўка - дэкаратыўна-абстрактны рэалізм. Самавыражэнне без кансерватызму і межаў. Дарэчы, фармулёўка аўтарская.


Акрамя палёту мастацкай думкі, аўтар выкарыстоўвае дзіцячую працу. Але вы не падумайце чаго-небудзь дрэннага. Проста некаторыя працы Аляксей напісаў сумесна з сярэднім сынам. І клубы аднойчы аказваюцца кінатэатрамі. Самая камфортная сінемазала на свежым паветры размясцілася амаль у цэнтры сталіцы.


Усё, што не паспелі паглядзець за доўгае жыццё, на летняй тэрасе ў прыемных абставінах. Пачнецца марафон з амерыканскай кінаэпапеі Зорныя войны. Такімі будуць выхадныя. Паглядзіце на іх у культурным ракурсе. Не адмаўляйце сабе ў задавальненні.