Рубрыка "Праменад"

19 июня 2015

Летнія чэрвеньскія выхадныя багатыя на розныя культурныя падзеі. На Камсамольскім возеры адкрылася выстава пад назвай “Арт-астравы”, якая са сваімі памерамі не можа змясціцца пад дахам ніводнага музея. А этнафестываль “Купальскае кола” наогул запрашае выехаць за горад. Мюзіклы са Стаўраполля, джазавыя вечары і шмат яшчэ чаго культурнага - у нашай рубрыцы “Праменад” з Ларысай Гулякевіч.

Сапраўдным мастакам, каб рэалізаваць свае творчыя мары і задумы, трэба маштабная прастора. Самыя таленавітыя крэатыўныя і смелыя атрымалі такую магчымасць. Праект “Арт-астравы” - экстраардынарная падзея не толькі для Мінска, але і для усёй Беларусі.

Упершыню адзінаццаць беларускіх вядомых мастакоў стварылі свае экспанаты, кожны па 20 тон, са шматметровых авангардных прасторавых аб’ектаў. Гэта сапраўдны феерверк вольных ідэй і форм. Экспазіцыя “Арт-астравы” ўжо адкрылася на Камсамольскім возеры і будзе працаваць усё лета. За кожным імем мастакоў - гісторыя, вопыт і эксперымент.

Ёй падуладныя ўсе тэмы і вобразы ў свеце мастацтва. Марына Эльяшэвіч спецыялізуецца на кітайскай тэхніцы жывапісу. Беларуска-кітайскія дзявочыя вобразы ў мастацкіх фантазіях Марыны.

Выстава ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі прапануе цэлы букет кітайскіх дзявочых вобразаў. Гэта музыкі ў самабытным традыцыйным адзенні. Кожная жывапісная работа Марыны Эльяшэвіч дапаўняецца рознымі арнаментальнымі, фларыстычнымі, архітэктурна-дэкаратыўнымі сімваламі. Ёсць тут і беларускія прыгажуні, што іграюць на народных інструментах.

Стаўрапольскі акадэмічны тэатр драмы ўпершыню на гастролях ў Мінску. Лепшыя спектаклі з рэпертуару ў самых розных жанрах. Тут і мюзіклы, і драма, і камедыя. У Мінску стаўрапольскіх калег гасцінна прымае Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр.

Гастролі аднаго са старэйшых тэатральных калектываў поўдня Расіі ўпершыню ў Беларусі. Першы рускі тэатр на Паўночным Каўказе з 1845 гада з’яўляецца правадніком рускай культуры ў шматнацыянальным рэгіёне Стаўраполля. У рэпертуары тэатра самыя разнажанравыя спектаклі ад мюзіклаў “Леанарда” і “Кастынг” да камедый і дзіцячых спектакляў. Усе спектаклі з музычна-танцавальнымі нумарамі.

Гастролі Стаўрапольскага акадэмічнага тэатра драмы імя Лермантава працягнуцца да 25 чэрвеня.

Беларускі этнафестываль “Купальскае кола” запрашае ў гэтыя выхадныя выехаць за горад. Свята прымеркавана да летняга сонцастаяння і народнага свята Купалле, якое ахутана легендамі, міфамі і глыбокімі беларускімі традыцыямі.

Сёлета “Купальскае кола” пройдзе ў фармаце двухдзённай оўпен-эйр этнаканферэнцыі ў адным з жывапісных месцаў нашай краіны - на тэрыторыі музейнага комплексу каля вёсцы Пціч Пухавіцкага раёна. Семінары, майстар-класы, кірмаш, горад майстроў і, безумоўна, самым маштабным мерапрыемствам стане канцэрт пад адкрытым небам з удзелам айчынных і замежных фолк-груп. А ноччу - старажытнае свята нашых продкаў Купалле.

Заўтрашні суботні джазавы вечар каля Ратушы прапануе сустрэчу з брытанскім джазам і беларускай групай “Яблычны чай”. Нясумных выхадных!