Рубрыка "Праменад"

1 сентября 2017

Першыя выхадныя восені пад адкрытым небам. Традыцыйны open-air у Верхнім горадзе Мінска - святы грузінскай і італьянскай культур. А таксама - бразільскі карнавал вулічнага мастацтва працягласцю суткі - і віртуальная экскурсія па беларускіх замках. Як цікава адпачыць у выхадныя, ведае Ларыса Гулякевіч.

Стрыт-атр фестываль Vulica Brazil завяршыцца ў нядзелю. Карнавал на вуліцы Кастычніцкай, які будзе доўжыцца 24 гадзіны, запрашае не толькі мастакоў урбаністычнага мастацтва з Бразіліі і Беларусі, але і ўсіх жадаючых.

Дух Бразіліі пануе ў беларуска сталіцы! Каб уявіць сапраўдную Бразілію ў Мінску, Атлантычны акіян перасекла група мастакоў з Лацінскай Амерыкі. Гэта ўжо чацверты фестываль Vulica Brazil , які пакідае на будынках мінскіх вуліц сапраўднае мастацтва. Сёлета ён праводзіцца з 17 па 3 верасня. Такія насценныя карціны ці фрэскі архітэктары называюць мураламі. На гэты раз іх будзе восем.

Творчыя ідэі ўдзельнікі ўвасабляюць ў графіці, скульптурах і архітэктурных рашэннях. Карнавал пройдзе 3 верасня на вуліцы Кастрычніцкай.

Як выглядалі беларускія замкі Гальшанскі і Крэўскі падчас свайго росквіту ў 15-17 стагоддзі, зараз можна ўбачыць у віртуальным праекце VKL3D у Нацыянальным гістарычным музеі.

Гэта новая тэхналогія стагоддзя як для гісторыкаў, так і для распрацоўшчыкаў інтэрактыўнага праекта. На жаль шмат велічных гістарычных помнікаў Беларусі знішчаны, і 3D-экскурсіі - гэта альтэрнатыўны варыянт захавання гісторыка-культурнай спадчыны. У спецыяльных акулярах знаходзіцца смартфон, які забяспечвае аб'ёмны малюнак, набліжаны да рэальнасці.

Верхні горад запрашае на традыцыйныя open-airы. Сярод якіх свята італьянскай культуры і класіка ля ратушы.

У суботу 2 верасня з вечара да раніцы будзе праходзіць фестываль грузінскай культуры «Тбілісоба», які стане прэзентацыяй атрыбутаў сучаснай Грузіі: дзёрзкай моды, вулічнай ежы і электроннай музыкі. Упершыню цэнтр Мінска ператворыцца ў клубны танцпол пад адкрытым небам.

Дакрануцца да традыцый храмавай званарнай музыкі запрашае ў нядзелю на фестывалі «Строчыцкія перазвоны» Музей народнай архітэктуры і побыту. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.