Расійскі мастак Сяргей Радзюк прэзентаваў у Мінску збор сваіх лепшых работ

19 апреля 2016

Папулярны расійскі мастак Сяргей Радзюк прэзентаваў у Мінску збор сваіх лепшых работ. Экспазіцыя, прысвечаная 50-годдзю майстра, адлюстроўвае ўсе грані творчасці аўтара. Палотны выкананыя ў розных жанрах. Гэта пейзажны і тэматычны жывапіс, ёсць месца і эксперыментам.

Расказвае Дар'я Тарасава. Сярод самых нашумелых работ арт-крытыка і філосафа Сяргея Радзюка - серыя карцін "Дамы прыляцелі". Жанчыны ў белым адзенні - адлюстраванне Сярэбранага века - даўно сталі візітнай карткай майстра. Для стварэння ілюзіі святла мастак выкарыстоўае шматслойныя лесіроўкі.

Манета замест пэндзля. Для стварэння нестандартнай фактуры з элементамі калажу аўтар выкарыстоўвае нетрадыцыйныя для жывапісу інструменты. Сярод іх свечкі і розныя аб'ёмныя дэталі. Такі творчы эксперымент дапамагае дасягнуць выніку, на які пэндзаль не здольны.

Адна з серый прысвечаная творчым падарожжам мастака-авантурыста. Карціны дапоўненыя прамалёўкай з ландшафтамі і гарадскімі краявідамі. Тут калаж - гэта паласа з наклееных на палатно знакавых для аўтара прадметаў. Так, манеты адлюстроўваюць Люксембург, падстаўкі з дрэва - Індыю, а свечкі - Ліван.

Сёння творчая біяграфія мастака налічвае 82 персанальныя выставы. А яго карціны раз'ехаліся па розных кутках свету. Яны знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Люксембурга, Паўднёвай Карэі, В'етнама і іншых краін свету. Частка з іх ёсць і ў Траццякоўскай галерэі. Астатнія - у прыватных калекцыях караля Камбоджы, Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, а таксама Вялікага герцага Люксембурга.