Радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі": старт прыёму заявак

15 марта 2022

"Маладыя таленты Беларусі" зноў шукаюць па ўсёй краіне. Прыём заявак на 11-ы Рэспубліканскі творчы радыёконкурс стартаваў сёння. Магчымасць заявіць пра сябе ў адной з сямі творчых намінацый ёсць у юных вакалістаў і музыкантаў ад 10 да 21 года, акрамя намінацыі "Акадэмічны вакал. Салісты" - тут узроставы цэнз вышэйшы: ад 17 да 25 гадоў. Падчас трох тураў удзельнікаў чакае камбінаваны фармат праслухоўванняў: нараўне з дыстанцыйным праглядам відэавыступленняў запланаваныя вочныя сустрэчы з журы ў Вялікай студыі Дома радыё. Акрамя таго, упершыню ў гісторыі праекта, які праводзіцца з 2009 года, трэці тур конкурсу для салістаў у намінацыях "Інструментальная музыка" і "Акадэмічны вакал" можа быць праведзены ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. 

Заяўкі прымаюцца з 15 па 31 сакавіка на электронны адрас talentbelarus@gmail.com 

Відэазапісы для ўдзелу ў першым туры і заяўкі разам з усімі неабходнымі дакументамі прымаюцца да 31 сакавіка ўключна па адрасе: г. Мінск, вул. Чырвоная, 4. Або ў электронным выглядзе - адрас на вашых экранах. Аператыўная інфармацыя аб ходзе праекта будзе размяшчацца ў telegram-канале і на старонках Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў сацыяльных сетках, а таксама ў эфіры інфармацыйных выпускаў Агенцтва тэленавін. Пераможцаў радыёконкурсу назавуць у маі.