17 июня 2016

Французская прынцэса ў Мірскім замку і модныя сукенкі ад Дэні Дзюрана. Прэм'ерны "Макбэт" у Вялікім тэатры Беларусі і мерапрыемствы опен-эйр у Верхнім горадзе.

Як правесці выхадныя - парады ад Ларысы Гулякевіч у рубрыцы "Праменад". Французская прынцэса Таня дэ Бурбон Пармская прадстаўляе модны дом Дэні Дзюрана ў Мірскім замку. Эксклюзіўныя інтэрв'ю для "Праменада".

У Беларусь прыехала нашчадак французскіх каралёў прынцэса Таня дэ Бурбон Пармская. У ходзе візіту гананаровая госця пазнаёмілася з Мірскім замкам, дзе і праходзіла сумесная франка-беларуская выстава "Мір куцюр" з удзелам французскага дызайнера адзення Дэні Дзюрана, з якім каралеўскую асобу звязваюць доўгія гады сяброўства і супрацоўніцтва.

Прэм'ерная опера "Макбэт" у Вялікім тэатры Беларусі на гэтых выхадных. Трагедыя Шэкспіра і музыка вялікага Вердзі – добры кактейль у рэжысуры Міхаіла Панджавідзе.

Балет "Макбэт" быў пастаўлены на беларускай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ў сакавіку. Але першыя 15 спектакляў у тэатры лічацца прэм'ернымі. Для тых, хто не паспеў на містычную пастаноўку, у гэтую суботу і нядзелю Вялікі запрашае на шэкспіраўскі "Макбэт".

На працягу ўсяго лета па суботах у Верхнім горадзе – майстар-класы ад вулічных тэатраў і джазавыя вечары з сусветнымі музыкантамі. Джазавыя суботы ў ратушы пашырыліся да міжнароднага маштабу. Заўтра выступленне ваеннага джаз-бэнда з ЗША. Яны прапануюць сваё майсэрства ад Ірландыі да Азербайджана. Заўтра ж выступленне трыа Канстанціна Гарачага з Беларусі і германска-французскага дуэта. Майстар-класы ад лепшых вулічных тэатраў раскрываюць сакрэты тэатральнага інтэрактыўнага майстэрства, навучаць хадзіць на хадулях, развіваць пластыку і яшчэ шмат чаго цікавага. Усё - у Верхнім горадзе па суботах.

Нясумных выхадных, і да наступнай пятніцы.