Прыём заявак у валанцёры на дзіцячае "Еўрабачанне-2018" працягнецца да 25 жніўня

6 августа 2018

Пра гэта сёння паведамілі на першай сустрэчы кандыдатаў у валанцёры. Ахвотнікаў працаваць з замежнымі дэлегацыямі на песенным конкурсе чакае сур’ёзная падрыхтоўка: заняткі па замежнай мове, сустрэчы і трэнінгі на стрэсаўстойлівасць. Валанцёрскі рух "Добрае сэрца" плануе набраць каля 300 кандыдатаў, а каманда Белтэлерадыёкампаніі адбярэ толькі 100 валанцёраў. Каб стаць валанцёрам, неабходна запоўніць анкету. Яе можна знайсці на афіцыйным сайце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.