Прэзентаваны першы том пазнавальнай кнігі "Краіны і народы свету"

30 декабря 2015

Пашырыць геаграфічныя веды беларусаў і пазнаёміць з культурай і традыцыямі розных краін. Прэзентаваны першы том пазнавальнай кнігі "Краіны і народы свету". І першымі яе чытачамі стануць дзеці са школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, дзіцячых дамоў і іншых устаноў, якія ўдзельніцы Мінскага міжнароднага клуба жонак паслоў і дыпламатаў плануюць наведаць у рамках акцыі "Маршрут дабрыні".

Да таго ж у кожнага дзіцяці пасля чытання кнігі будзе магчымасць прыняць удзел у конкурсе на лепшае сачыненне і выйграць падарожжа ў адну з краін, апісаных у гэтай кнізе.