Прэзентацыя партрэта Віктара Роўды адбылася ў Мінску

16 сентября 2013
Прэзентацыя адзінага партрэта заснавальніка дырыжорскай школы, народнага артыста Беларусі Віктара Роўды адбылася ў Мінску. Мастацкую ідэю праекта Выстава адной карціны падтрымалі хары Белтэлерадыёкампаніі і Беларускай акадэміі музыкі, якімі ганаровы грамадзянін сталіцы кіраваў паўстагоддзя.

Наталля Бардзілоўская пабывала на свяце.

Выяўленчае мастацтва ў даўгу перад Віктарам Роўдам. Усё, што створана ў гонар хармайстра - скульптура і адзіны жывапісны партрэт. Праўда, сам народны артыст Віктар Роўда не любіў марнаваць час на пазіраванне. Толькі аднаму мастаку Сяргею Салохіну дазволіў напісаць сваю прыжыццёвую выяву.

Вобраз чалавека-легенды атрымаўся постмадэрнісцкім. Ад спалучэння розных стыляў - класікі, барока і імпрэсіянізму - асоба Роўды па-рэалістычнаму пазнавальная і ў той жа час з таемнымі знакамі і сімваламі.

Партрэт Роўды прэзентаваў калектыў, якім Маэстра кіраваў усё сваё творчае жыццё. Хор Белтэлерадыёкампаніі выканаў духоўныя творы, любімыя Роўдам.

Хору Белтэлерадыекампаніі за восемдзясят. Толькі пры Роўдзе былі запісаныя дзясяткі тысяч партытур. Зрэшты, у новым сезоне ў хору вялікія планы: канцэрты ў Літве, удзел ў святкаваннях 80-годдзя Беларускага саюза кампазітараў, агучванне гімна чэмпіянату свету па хакеі. Плюс выпуск двух кампакт-дыскаў і вялікае турнэ па Еўропе.