Прэзентацыя першай сярэбранай манеты Святаяннiк чатырохкрылы

4 марта 2014

У Мінску адбылася афіцыйная прэзентацыя першай сярэбранай манеты Святаяннiк чатырохкрылы серыі Адроджаныя расліны. На грашовым знаку намінальным коштам 20 рублёў намаляваны святаяннік чатырохкрылы.


Гэтая расліна знаходзіцца пад пагрозай знікнення і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Сёння яна расце ў нашай краіне толькі ў Івацэвіцкім, Кобрынскім, Навагрудскім і Пінскім раёнах. Гэтая расліна вельмі малаліка - усяго ад 5 да 50 экзэмпляраў у кожным з арэалаў пасялення.


Выпуск манеты падрыхтаваны Нацыянальным банкам Беларусі, у супрацоўніцтве Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Праграмай развіцця ААН.


Дадзеная манета адкрывае новую серыю, у рамках якой Нацбанк плануе выпусціць у абарачэнне памятныя грашзнакі з малюнкам граздоўніка простага, надборніка бязлістага і дуброўкі скальнай. Гэта значыць раслін, якія лічыліся зніклымі, аднак у апошнія гады былі зноў знойдзеныя на тэрыторыі нашай краіны.