Прэм'еры ў выставачных залах - рубрыка "Праменад" прапануе новы культурны маршрут

11 марта 2022

Белдзяржфілармонія іграе па класіцы жанру. Менш чым праз гадзіну ў галоўнай зале   музычны батл Стравінскага і Бетховена, рэферы ў гэты вечар - дырыжор Аляксандр Анісімаў. У Купалаўскім  наадварот  прэм'ерная драма, ад якой "Чакана гучна і да болю блізка". Пра тое, што ўсе траўмы з дзяцінства,  расказваюць народныя і маладыя акцёры тэатра, канадскую п'есу па-свойму прачытаў рэжысёр Данііл Філіповіч. Прэм'еры і ў выставачных залах. Новы культурны маршрут - у рубрыцы  "Праменад".

Услед за Палацам мастацтва арт-начынку змяніў і новы корпус Нацыянальнага мастацкага. На адным з канцэптуальных паверхаў  літаральна «вокны ў вясну». Для тых, у каго няма магчымасці пакінуць горад,  замаляваныя з натуры станы прыроды Бялыніцкім-Бірулем. Выстава  да 150-годдзя вядомага мастака.

Прачнуцца пасля «Зімовага сну» і паглядзець за гарызонт снежных гор майстра. Візітку з пастаяннай калекцыі тут не ўбачыш. Нестэрэатыпна суровае ад «лірычнага» ўраджэнца Бялыніч распакавалі з архіва, у якім шэсць соцень работ. На выставе - панарамная эвалюцыя жывапісу. Вандроўка ў Запаляр'е і нават на радзіму Сталіна. Акцэнт  на эцюды як экспрэс-замалёўкі з натуры. 

Акрамя жывапісу,  інтэр'ерныя рэчы з дачы мастака «Чайка», яе месцазнаходжанне - у Цвярской вобласці. Арыгінальная плеценая лава і палітра, якой за стагоддзе. 

Каля яго фантанаў, што ў парку Купалы і ў скверы Чырвонага касцёла, і зараз назначаюць сустрэчы. Скульптару Анатолю Анікейчыку магло б споўніцца 90 гадоў. Майстар, які аднолькава хораша стварыў вобразы Леніна і Бетховена. Яму  выстава-прысвячэнне.

У імправізаванай майстэрні  Пушкін быццам размаўляе з Маякоўскім, а Фідэль Кастра  вядзе дыялог з Ахматавай. Усяго 15 скульптур з таніраванага гіпсу. Тое, што самы малады народны мастак Беларусі стварыў з 60-х па 80-я гады. Працэс можна ўбачыць у фатаграфіях. Ёсць і сямейны архіў. 

Аднагодку Анікейчыка  і не менш прагрэсіўнаму Міхаілу Лісоўскаму  свая зала на Маркса. Усяго за 8 гадоў ён літаральна прабіў нішу шаржа ў беларускім мастацтве. Замест смешных і ўтрыраваных партрэтаў  сапраўдныя дасье на знакамітых беларусаў.

"Грэшнік" Савіцкі, ад якога ідзе святло, а вакол шквал крытыкі. "Любімы канёк" "плакатнага" Данцыга ці "Ломка традыцый" ад таго ж Анікейчыка. А яшчэ  партрэты шматлікіх мастацтвазнаўцаў, мастакоў, кампазітараў. Эмпатычны мастак Лісоўскі спасцігаў характары вядомых творчых людзей-шасцідзясятнікаў і маляваў тушшу іх унутраны свет. 

Сярод шаржа ёсць і рэалістычны жывапіс з меншым градусам гумару. Звярнуць увагу прапануюць і на шрыфт выставы. 


На гэту нядзелю ў афішы Мастацкага запланаваны новы лекторый. На беларускай – пра клінапіс або першую сістэму пісьма. Абяцаюць раскрыць сакрэт, з чаго пачалася цывілізацыя. А з якога арт-адкрыцця пачнуцца вашы выхадныя? Ідэі для маршруту на сайце Белтэлерадыёкампаніі.