Прысвячэнне Вялікай Перамозе прагучала сёння ля сталічнага Палаца спорту

7 мая 2016

Тут на пляцоўцы пад адкрытым небам са святочнай праграмай выступілі юныя пераможцы Усерасійскага фэсту-конкурсу "Хрустальныя зорачкі", маладыя эстрадныя выканаўцы Расіі і Беларусі: Сяргей Валчкоў, Руслан Аляхно і - эксклюзіў канцэрта, народны артыст СССР Іосіф Кабзон.

Усе дзве гадзіны маэстра быў на сцэне, не толькі падарыўшы шматлікім гледачам два дзясяткі вядомых ваенных і патрыятычных песень, але і паўстаўшы ў ролі канферан'сье. Кабзон асабіста прадставіў кожнага з дваццаці юных артыстаў з розных куткоў Расіі - пераможцаў конкурсу "Хрустальныя зорачкі", старшынёй журы якога і з'яўляецца Кабзон. Выканаўцы-пачаткоўцы праспявалі песні сучасных расійскіх і беларускіх аўтараў, а таксама знакамітыя хіты вайны - "Смуглянку","Кацюшу","Свяшчэнную вайну" і іншыя.

На пляцоўцы перад Палацам спорту - аншлаг, на сцэне - толькі жывы гук. Мінск - адзін з гарадоў, якія Іосіф Кабзон уключыў у свой перадсвяточны канцэртны тур, прысвечаны Вялікай Перамозе і 9 Мая.