Спявачка Жанет прэзентавала свой новы кліп на песню You will be here

11 июня 2014

Музычны кароткі метр беларускага шоу-бізнесу. Спявачка Жанет прэзентавала шырокай публіцы свой новы кліп на песню You will be here. Тэкст напісалі блізняткі са Швецыі. Аўтарам жа сцэнарыя выступіла сама Жанет.


Паводле сюжэту, сямейная пара - беларускія акцёры Купалаўскага тэатра Павел Харланчук і Ганна Хітрык - аказваюцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. А спявачка выступае ў ролі феі-чараўніцы. Здымкі праходзілі ў Беларусі: у Мінску і Бабруйску. Знялі кліп за 7 дзён.


Павіншаваць спявачку з выхадам кліпа сабраліся калегі. Тэлегледачам музычны кінапрадукт пакажуць ужо заўтра ў эфіры тэлеканала Беларусь 1 у праграме Добрай раніцы, Беларусь!.