Песні і вершы, майстар-класы і творчыя сустрэчы, выступленні і кірмашы - Фестываль "Ракуцёўскае лета" праходзіць у Маладзечанскім раёне

8 августа 2023

Праз прызму часу з любоўю да паэзіі і музыкі. "Ракуцёўскае лета" сабрала аматараў беларускага слова ў Маладзечанскім раёне. Традыцыйны фестываль прайшоў у вёсцы Ракуцёўшчына.  Песні і вершы, майстар-класы і творчыя сустрэчы, выступленні і кірмашы. Больш падрабязна раскажа Ганна Загародняя.

Задоўга да таго, як пошук свайго  месца сілы стала мэйнстрымам. Максім Багдановіч вызначыўся, што такое месца для яго размешчана менавіта тут! У вёсцы Ракуцёўшчына Маладзечанскага раёна.

Дарэчы менавіта ў гэтым фальварку ў 1911 годзе 19-гадовы будучы класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч правёў лета.

У  гэтых сценах  з-пад яго пяра  выйшлі два цыклы вершаў, якія ўвайшлі ў зборнікі "Старая Беларусь"  і "Месцы". І ўжо некалькі дзесяцігоддзяў гэты фальварак становіцца месцам прыцягнення для прыхільнікаў творчасці беларускага класіка.

Мерапрыемства праходзіць з беларускім размахам і гасціннасцю. Праграма штогод мяняецца. І калі летась можна было атрымаць асалоду ад батлейкі, сёлета наведвальнікам прапанавалі прайсці квэст.

Прыемны бонус тым, хто прайшоў квэст, падарункі ад музея. Дарэчы,  памятныя сувеніры можна было  зрабіць і сваімі рукамі падчас майстар-класаў.

А акрамя гэтага настольныя гульні, інтэрактыўныя лакацыі, аўтограф-сесіі з сучаснымі пісьменнікамі і кірмаш, на якім наведвальнікі змаглі набыць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных промыслаў.