Саламяныя фотазоны і кампазіцыі: як Мінская вобласць рыхтуецца да "Дажынак"

2 сентября 2023

Цэнтральны рэгіён рыхтуецца да "Дажынак". Адзін з традыцыйных атрыбутаў фестывалю хлебаробаў - саламяныя кампазіцыі, якія ўзводзіць кожная гаспадарка. Напрыклад, вакол Нясвіжа такіх 14. Адны здзіўляюць уздоўж дарог, іншыя - сустракаюць гасцей ля вёсак і гарадоў. Саламяныя фігуры з кожным годам толькі прыгажэюць. Майстры спаборнічаюць у незвычайнай падачы, а таксама ўменні ўзвысіць самае каштоўнае - беларускі ўраджай.

Пераможцу конкурсу абвесцяць у верасні на абласных "Дажынках". Фестываль-кірмаш прыме Салігорск. Але любоў і лайкі саламяныя фотазоны ўжо заваявалі.