Першы нацыянальны радыёканал запускае 12-ты сезон Рэспубліканскага творчага праекта "Маладыя таленты Беларусі"

10 марта 2023

"Маладыя таленты Беларусі" - у пошуку новых галасоў і інструменталістаў. Першы нацыянальны радыёканал запускае 12-ты сезон Рэспубліканскага творчага праекта пад знакам Года міру і стваральнай працы.

Музычныя баталіі намечаны на красавік-май. Яны аб'яднаюць удзельнікаў ад 10 да 25 гадоў. Раскрыць свой патэнцыял можна адразу ў дзевяці конкурсных намінацыях.

Заяўкі чакаюць да 27 сакавіка ўключна - лістом і відэазапісам выканання твора па адрасе: Чырвоная, 4 альбо на электронны адрас конкурсу. Імёны трыумфатараў агучаць з 25 мая па 2 чэрвеня. Галоўны прыз - магчымасць ратацыі - у эфіры галоўнага радыёканала краіны.