Першы нацыянальны канал Беларускага радыё адкрывае сезон конкурсам

1 сентября 2016

Сёння, у дзень пачатку новага радыёсезона, Першы канал Беларускага радыё аб'яўляе аб новым праекце "Слаўся зямлі нашай светлае імя" і дае старт падачы заявак. Праект прысвечаны вечным каштоўнасцям - любові да Радзімы, народу, шанаванню нацыянальных традыцый. А вось галоўная задача - арыгінальнае выкананне дзяржаўнага гімна.

Сцэнічная і вакальная культура будзе адным з асноўных крытэрыяў, па якіх журы будзе вызначаць лаўрэатаў. Узроставых абмежаванняў няма. Да першага этапа конкурсу будуць дапушчаныя ўсе. А ўжо далей усё залежыць ад вашага таленту і прафесіяналізму.