Першы дзень нараджэння святкуе ДК "Галерэя класічнага і сучаснага мастацтва"

28 апреля 2015

За непрацяглы час установа здолела сабраць у сваіх сценах работы дзясятка вядомых беларускіх мастакоў - творы Уладзіміра Цэслера, Аляксандра Забаўчыка, Дзмітрыя Сурыновіча і іншых.

А кожныя выхадныя ДК "Галерэя класічнага і сучаснага мастацтва" праводзіць майстар-класы для тых, хто хоча стварыць уласны шэдэўр.