Адборачны тур Міжнароднага фестывалю "Славянскі кубак" прайшоў у Мінску

8 ноября 2016

Сталічны Палац дзяцей і моладзі на тры дні ператварыўся ў вялікую танцавальную пляцоўку. Там прайшоў адборачны тур Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Славянскі кубак». Ён аб'яднаў 16 танцавальных калектываў з Беларусі і Расіі. Сярод удзельнікаў як самыя маленькія, так і вопытныя танцоры. Яны дэманстравалі класічныя і народныя танцы, а таксама сучасныя харэаграфічныя напрамкі. Журы выбралі лепшых у чатырох намінацыях, а завяршыўся конкурс вялікім гала-канцэртам.

Пераможцы сталічнага адборачнага тура адправяцца на фінал конкурсу ў Санкт-Пецярбург.