Адна з залаў Лошыцкай сядзібы ператварылася ў мастацкую паляўнічую хатку

4 января 2017

Непаўторныя кадры дзікай прыроды. Вольная барацьба суркоў, ветлівы марскі коцік і ранішнія клопаты лісы - адна з залаў Лошыцкай сядзібы ператварылася ў мастацкую паляўнічую хатку. Дзеля ўдзелу ў конкурсе "Залатая рысь" на паляванне за ўдалым кадрам выйшлі некалькі дзясяткаў фатографаў з 14 краін свету. 80 фотакарцін - накшталт  мазаікі момантаў з жыцця жывёльнага свету Беларусі. Дапаўняюць іх і  краявіды Расіі, Украіны, нават Антарктыды і Філіпін.

Аўтары ж, якім пашчасціла злавіць у аб'ектыў самых рэдкіх жывёл або стварыць на фотаздымках найбольш маляўнічыя кампазіцыі, адправяцца ў фотаваяжы па беларускіх заказніках.