Аб правядзенні дзіцячага "Еўрабачання-2018" сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by распавялі прадзюсары шоу

22 ноября 2018

Больш як год падрыхтоўкі, сотні спецыялістаў і парадку тысячы акрэдытацый. Аб правядзенні ў Беларусі маштабнага конкурсу дзіцячае "Еўрабачанне-2018" сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце tvr.by распавялі прадзюсары шоу. Пытанні паступалі ад фанатаў конкурсу па ўсім свеце. Галоўнае - ці гатовая мінская пляцоўка ўразіць 15 тысяч гледачоў "Мінск-Арэны", а Белтэлерадыёкампанія паказаць шоу мільёнам прыхільнікаў анлайн.

Ён Ола Санд, супервайзер Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": "Я лічу, што вы вельмі добра падрыхтаваныя да правядзення гэтага конкурсу, таму што вы прынялі правільныя рашэнні і прынялі іх у правільнай паслядоўнасці. Акрамя таго, вы прыцягнулі да працы правільных людзей, а таксама правільна падрыхтавалі пляцоўку. З майго досведу - тое, што я бачу, усяляе ў мяне надзею, што мерапрыемства пройдзе паспяхова".

Іван Эйсмант, Старшыня Белтэлерадыёкампаніі, генеральны прадзюсар Міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018":

"На гэты момант усё гатова, святло стаіць, гук гатовы, сцэна на месцы, людзі ўсе на месцы, прэс-цэнтр працуе, пакой для дэлегацый працуе, музыка ўжо даведзеная да розуму, якая напісаная намі і будзе пачынаць гэтае шоу. Увогуле, усё практычна ў стапрацэнтнай гатоўнасці. Зараз усё залежыць ад каманд, іх нумары шліфуюцца - астатняе ўсё гатова".

Другое па значнасці пытанне, якое хвалявала гледачоў, - празрыстасць галасавання. Прадзюсары шоу засведчылі, што сістэма функцыянуе на вышэйшым узроўні. Нядаўна яе пратэставалі, а таксама заклікалі ўсіх актыўна ўдзельнічаць у выбары лепшага выканаўца. Нагадаем, што фінальны канцэрт міжнароднага песеннага конкурсу адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю - 25 лістапада. Падрабязную тэкставую версію і відэатрансляцыю анлайн-канферэнцыі можна знайсці на сайце tvr.by, на афіцыйным You-tube-канале і ў сацыяльных сетках Агенцтва тэленавін.