Новы стрыт-арт з'явіўся ў Цэнтральным раёне Мінска

27 сентября 2016

Новыя прасторы для вулічнага мастацтва. Яшчэ адзін стрыт-арт з'явіўся ў Цэнтральным раёне Мінска. Размалявалі электрычную падстанцыю. На сценах будынка з'явілася графічная выцінанка - зубры і паўліны. Мастакі выкарыстоўвалі некалькі колераў - блакітны, белы, бардовы і чырвоны. Творчая каманда распісвае як гарадскія фасады, так і прадметы інтэр'еру, а таксама адзенне.

На адпаведную тэматыку ў сталіцы з'явіцца яшчэ адзін арт-аб'ект, але ў іншым стылі. Дзе ён размесціцца, мастакі пакуль не паведамляюць.