Незвычайныя арт-вечары становяцца ўсё больш папулярнымі

17 марта 2016

Паспрабаваць сябе ў ролі Манэ, Рэнуара альбо Ван Гога. Сярод мінчан усе больш папулярнымі становяцца незвычайныя арт-вечары. Магчымасць праявіць свае мастацкія здольнасці і ўнесці з сабой дадому карціну асабістага аўтарства складаюць альтэрнатыву звыкламу баўленню часу. Урок малявання атрымала і Антаніна Станкевіч.

Замест звычайных сталовых прыбораў на стале - мальберты, палітры, фарбы і іншыя прылады для малявання. Мастак Аляксандра Страшко пераконвае: прафесіяналаў, акрамя яе самой, вядома, тут няма. Але праз паўтары гадзіны некаторыя дэманструюць сапраўдныя шэдэўры.

Зараз мастакам-аматарам прапануюць намаляваць сакавіцкіх катоў. Звычайна працэс разбіваюць на некалькі этапаў: накідваюць контуры, прамалёўваюць дэталі і потым наносяць фарбы. Па жаданні можна намаляваць рэпрадукцыю са знакамітай тэматычнай пародыі на аўтапартрэт Ван Гога, альбо зрабіць выяву свайго гадаванца.

На творчы працэс як правіла адводзіцца паўтары-дзве гадзіны. Аднак у некаторых праз 15 хвілін атрымліваюцца даволі прыгожыя і пушыстыя жывёлы.

Такія вечары у фармаце Drink&Draw у сталіцы праводзяць нядаўна. А вось у Еўропе яны ўжо набылі папулярнасць. Людзі прыходзяць сюды, вучацца маляваць у прыемнай атмасферы з кубкам кавы ці гарбаты. Пакуль што такое баўленне часу больш даспадобы прадстаўніцам чароўнага полу, але і хлопцы падцягваюцца - пераконвае арганізатар.

Энтузіясты збіраюцца ў сталіцы два разы на тыдзень. І малююць на якія заўгодна тэмы. Але найбольш папулярныя - творчасць Ван Гога, абстракцыя і, вядома ж, сакавіцкія каты.