Тыдзень кітайскага кіно ў сталіцы

26 ноября 2015

Пляцоўкай міжнароднага фестывалю стаў кінатэатр “Цэнтральны”. Стужкі маладых кітайскіх рэжысёраў дэманструюцца на арыгінальнай мове і суправаджаюцца рускімі субцітрамі. Рэпертуар фестывалю складаецца з пяці рознажанравых фільмаў. Праз гэтыя карціны мінчанам прапаноўваюць больш даведацца пра лад жыцця, культуру і гісторыю жыхароў Кітая.

Вольга Багаварава, начальнік аддзела УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама: "Там ідзе гутарка пра тое, якое сучаснае кітайскае грамадства зараз. Маладая дзяўчына прыязджае з правінцыі ў горад і паступае ва ўніверсітэт. Для яе адкрываецца адразу свет неверагодных магчымасцяў. Акрамя таго, біяграфічная драма ёсць, а таксама эпас, сучаснае кітайскае фэнтэзі".

Кінапрагляды ладзяцца кожны дзень, сеансы бясплатныя. Закрыццё фестывалю ў панядзелак.