NaviBand увайшла ў фінал "Еўрабачання"

11 мая 2017

Беларуская група NaviBand з песняй "Гісторыя майго жыцця" выступала ў другім паўфінале пад нумарам 14 на Міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве. Па выніках галасавання беларусы прайшлі ў фінал.

У 62-м конкурсе "Еўрабачанне-2017" прымаюць удзел 42 краіны. Прадстаўнікі нашай краіны ўпершыню выконвалі песню на беларускай мове. Фінал конкурсу пройдзе 13 мая.